Дом у Бешанковіцкім раёне загарэўся ад удару маланкі на вачах у ратавальнікаў

Источник материала:  
20.07.2010 10:59 — ЧП
Лецішча ў вёсцы Сіняны загарэлася ад удару маланкі. Відавочцамі здарэння сталі супрацоўнікі падраздзялення раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія дзяжурылі недалёка ў полі на жніве.

Убачыўшы дым, ратавальнікі паведамілі пра ўзгаранне дыспетчару райаддзела і выехалі на тушэнне. Пажар быў ліквідаваны.

У выніку здарэння дом пацярпеў нязначна - толькі пашкоджаны дах на невялікай плошчы. Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў МНС і ў некаторай ступені спадарожных абставін удалося прадухіліць распаўсюд агню на бліжэйшыя пабудовы.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Гроза привела к пожару в Бешенковичском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика