Не дачакаліся атамнай атакі

Источник материала:  
20.07.2010 11:06 — ЧП
У Баранавічах адбыўся суд над двума хлопцамі, якіх абвінавацілі ў выкраданні псіхатропнага рэчыва тарэн.

Прэпарат з"яўляецца моцным абязбольваючым і ў свой час назапашваўся на выпадак атамнай ці хімічнай атакі.

На адным прадпрыемстве харчовай прамысловасці горада капсулы з тарэнам захоўваліся ў ваенных індывідуальных аптэчках у кабінеце грамадзянскай абароны.

Хлопцы зазірнулі ў тыя аптэчкі і прыхапілі прэпарат. За гэта суд Баранавіцкага раёна і горада прысудзіў кожнаму з іх па 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падзяліцца навіной: 
Сымон Свістуновіч, Звязда

←Дом у Бешанковіцкім раёне загарэўся ад удару маланкі на вачах у ратавальнікаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика