48‑гадовы механізатар атрымаў цяжкія траўмы, запускаючы трактар
02.07.2010 10:52
—
ЧП
Увечары 1 ліпеня ў Пастаўскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне з механічных майстэрняў быў дастаўлены 48‑гадовы трактарыст.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама, у мужчыны — адкрытая чэрапна‑мазгавая траўма, пералом аснавання чэрапа і траўматычная ампутацыя правага вуха.
Следча‑аператыўнай групай Пастаўскага РАУС устаноўлена, што гэтыя траўмы механізатар прычыніў сабе сам, запускаючы рухавік трактара »МТЗ‑82.1». Праводзіцца праверка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН