Пад Амсціславам знайшлі буйны арсенал боепрыпасаў часоў вайны

Источник материала:  
02.07.2010 10:56 — ЧП
Буйны арсенал боепрыпасаў часоў вайны знайшлі супрацоўнікі КДБ у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Сховішча боепрыпасаў было непадалёк ад вёскі Печкавічы.

У ім знаходзілася 54 мінамётныя міны калібра 82 мм і 3 артылерыйскія ўзрывальнікі, агульная вага якіх у трацілавым эквіваленце — болей за 25 кг.

Небяспечную знаходку знішчылі на палігоне. А супрацоўнікі КДБ цяпер шукаюць тых, хто стварыў такі склад. Звычайна старую зброю шукаюць «чорныя капальнікі», а потым прадаюць. Боепрыпасы часоў Вялікай айчыннай вайны выкарыстоўваюць для незаконных ловаў рыбы ці прадаюць у прыватныя калекцыі. Але бываюць і выпадкі, калі такая зброя ідзе на крымінальныя мэты.


Еўрарадыё

←48‑гадовы механізатар атрымаў цяжкія траўмы, запускаючы трактар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика