Восем гадоў турмы за забойства свайго дзіця
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, увечары 30 верасня 2009 года абвінавачаная
ў ванным пакоі па месцы жыхарства нарадзіла хлопчыка і ўтапіла яго ў ванне, пасля чаго выкінула ў зараснікі за прысядзібным участкам свайго дома.Труп нованароджанага быў знойдзены 11 кастрычніка на суседнім прысядзібным участку. Цела ўбачылі гаспадары ўчастка і паведамілі ў міліцыю. Паводле іх слоў, напярэдадні ўвечары трупа не было.
Устаноўлена, што дзіця нарадзілася даношаным і здаровым.Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызнала жанчыну вінаватай на падставе п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняй асобы) і прыгаварыла да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.
«Сваёй віны жанчына не прызнала і адмовілася даваць паказанні ў судовым пасяджэнні. Яна не замужам. У яе ёсць народжаная па‑за шлюбам дачка 2007 года нараджэння», — сказала Дзмітрук.
Ларыса Шыганава, БелаПАН