29‑гадовая дзяўчына выкінулася з 11‑паверха
23.06.2010 09:36
—
ЧП
У Брэсце з сёмага паверха дома па месцы жыхарства выкінулася 29‑гадовая жанчына.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.
Як паведаміў следчы пракуратуры Маскоўскага раёна Брэста Дзяніс Макарэвіч, 21 чэрвеня маладая жанчына пасварылася з бацькамі, з якімі разам жыла.
Каля 11‑вечара яна зайшла ў пакой, дзе ў гэты час нікога не было, і выкінулася з акна. Дзяўчына загінула на месцы.Праверку па факце гібелі жыхаркі абласнога цэнтра праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна Брэста.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.