Увага! Вышук
Знікла маладая жанчына са Старынкаў
ВІЛЕЙКА. Вілейская міліцыя шукае 20-гадовую Алену Пацяршук, якая 1 чэрвеня пайшла са свайго дома, што ў вёсцы Старынкі, 85, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае.
Алена Сяргееўна Пацяршук. Нарадзілася 9 студзеня 1990 года ў Мінску. Зарэгістраваная ў сталіцы на вуліцы Пятра Глебкі, 26-51. Жыла ў Старынках Вілейскага раёна. Працавала на конным двары “Старынкі”.
Прыкметы зніклай: На выгляд – 20 гадоў. Рост – 175-177 сантыметраў. Хударлявага целаскладу. Валасы прамыя, светла-русыя, даўжынёй каля 30 сантыметраў. Вочы блакітныя.
Была апранутая: светла-бэжавая кароткая куртка, сінія джынсы. Пры сабе мела мабільны тэлефон маркі ZTE.
Асаблівыя прыкметы: на спіне злева драпіны ад падзення з каня.
Калі вы ведаеце пра месцазнаходжанне ці лёс Алены Пацяршук, паведаміце, калі ласка, у вілейскую міліцыю па тэлефонах: 8 (01771) 5-64-62 ці 8 (01771) 5-43-78.
Знік 25-гадовы мужчына
МАЛАДЗЕЧНА. Супрацоўнікі Маладзечанскага райаддзела ўнутраных спраў адшукваюць Аляксея Слана, які 3 чэрвеня пайшоў з дому, і дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае.
Аляксей Мікалаевіч Слон. Нарадзіўся 18 лістапада 1984 года. У Маладзечне быў зарэгістраваны па адрасе: вуліца Францыска Скарыны, дом 55, кватэра 40.
Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклага, просьба пазваніць па тэлефоне ў Маладзечне: 8 (0176) 77-16-56.
Міліцыя гарантуе ананімнасць паведамленняў.
Аддзел інфармацыі.