У Ганцавічах у аварыю трапілі два міліцыянты на аўтамабілях
03.06.2010 16:02
—
ЧП
Два ганцавіцкія міліцыянты сталі ўдзельнікамі дарожнай аварыі, якая здарылася ў горадзе.
Еўрарадыё
Аўтамабіль ВАЗ, які належыць дэпартаменту «Ахова», і «Пежо‑306» , якім кіраваў таксама міліцыянт, рухаліся ў адным напрамку — у бок плошчы і сутыкнуліся насупраць банка. У «Пежо» пашкоджанае задняе крыло, «дзявятка» атрымала больш значныя пашкоджанні.
Праверку цяпер ладзіць ДАІ. Як паведамляе газета «Ганцавіцкі час», ні адзін з міліцыянтаў сваю віну прызнаваць не хоча.
Еўрарадыё