Жорсткае лабавое на дарозе Маладзечна — Вілейка + фота
21.05.2010 15:07
—
ЧП
На аўтадарозе Маладзечна — Вілейка, паблізу павароту на Даманова, у чацвер апоўдні ў лабавую сутыкнуліся дзве машыны ‑‑ «Таёта» і «Хонда».
Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета
Загінулі два чалавекі, якія ехалі ў «Хондзе». Іх асобы і ўзрост устанаўліваюцца. Яшчэ трое ўдзельнікаў аварыі адпраўленыя ў бальніцу. Прычына сутыкнення пакуль невядомая.
Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета