Дэпутат сельсавета падазраецца ў крадзяжы ў буйным памеры

Источник материала:  
21.05.2010 15:10 — ЧП
Пракуратурай Гродзенскага раёна распачата справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры) у дачыненні да 38‑гадовай жыхаркі вёскі Копцеўка.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, дэпутат мясцовага сельсавета падазраецца ў тым, што, працуючы загадчыцай дзіцячага садка, учыніла крадзеж 20 млн. рублёў.

Крымінальная справа распачата па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Жорсткае лабавое на дарозе Маладзечна — Вілейка + фота

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика