Уначы гарэлі пяціпавярхоўка ў Барысаве і жылы дом на Лагойшчыне
28.04.2010 18:12
—
ЧП

Неспакойныя суткі выдаліся ў выратавальнікаў вобласці - адразу некалькі надзвычайных здарэнняў.
Уначы ўспыхнуў падвал пяціпавярхоўкі ў Барысаве. Як аказалася, гарэла смецце. Віноўнік здарэння – мужчына без месца жыхарства. Пажарныя цудам выцягнулі яго з полымя.
Яшчэ аднаму чалавеку жыццё выратаваў пажарны апавяшчальнік. Пасярод ночы загарэўся жылы дом ў вёсцы Ізбішча на Лагойшчыне. Як толькі гаспадар пакінуў хату, абваліўся палаючы дах.
А на чыгуначнай станцыі Маладзечна знайшлі снарад часоў Вялікай Айчыннай. Небяспечная знаходка ляжала за 400 метраў ад чыгуначных шляхоў. Дзякуючы аператыўнасці выратавальнікаў і сапёраў, снарад хутка абясшкодзілі.