Пад Смаленскам кіроўца фуры з Беларусі збіў насмерць дзвюх школьніц
28.04.2010 17:08
—
ЧП
У Смаленскай вобласці (Расія) кіроўца фуры збіў на пешаходным пераходзе дзвюх школьніц, дзяўчынкі загінулі.
ДТЗ адбылося днём 28 красавіка на 165 км трасы Масква — Мінск у населеным пункце Мальцава.
Дзве 15‑гадовыя дзяўчынкі пераходзілі дарогу на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Усе машыны спыніліся,
і толькі кіроўца грузавіка Volvo з паўпрычэпам — жыхар Віцебскай вобласці — працягнуў рух і збіў школьніц».Кіроўца затрыманы, па факце здарэння праводзіцца расследаванне.
gazeta.ru