Жыхар Наваполацка падазраецца ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў

Источник материала:  
21.04.2010 11:32 — ЧП
У Віцебскай вобласці ўпершыню распачата справа па ч. 2 арт. 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга).

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій было ўстаноўлена, што з верасня 2009 года 26‑гадовы жыхар Наваполацка пры дапамозе хатняга камп’ютэра, маючы доступ да сеткі інтэрнет, распаўсюджваў відэафайлы парнаграфічнага зместу з удзелам непаўналетніх і малалетніх.

Міліцыяй былі сабраныя дастатковыя доказы, каб завесці крымінальную справу па факце распаўсюджвання відэаролікаў, якія змяшчаюць парнаграфічныя матэрыялы. Сам хлопец здымкамі відэаролікаў не займаўся, мяркуецца, што спампоўваў іх з глабальнай сеткі. Яму інкрымінуецца распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі ў адной з файлаабменных сетак у інтэрнеце. Матывы дзеянняў цяпер высвятляюцца. У канфіскаванай камп’ютэрнай тэхніцы выяўлена некалькі соцень відэаролікаў парнаграфічнага зместу.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Временное правительство Кыргызстана разрешило милиционерам стрелять по мародерам на поражение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика