У Шараях абакралі дальнабойшчыка
19.04.2010
—
ЧП
Каля кафэ “Паркінг” у вёсцы Шараі ноччу 17 красавіка абакралі вадзіцеля-дальнабойшчыка з Польшчы.
У міліцыю пацярпелы звярнуўся ў 1 гадзіну 40 хвілін. Паводле заявы кіроўцы фуры “ДАФ”, пакуль ён вячэраў у кафэ, з кабіны яго машыны зніклі 250 еўра. Крымінальную справу ўзбудзілі, злачынцу шукаюць, сказаў у інтэрв'ю “РГ” начальнік штаба райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў.
Сяргей ЗЯНЬКО.