Дзёрзкае нападзенне
19.04.2010
—
ЧП
Невядомы злачынца ў 22.30 у суботу, 17 красавіка, на вуліцы Будаўнікоў напаў на 43-гадовага мужчыну.
Здарэнне адбылося каля дома №8. Злодзей ударыў сваю ахвяру кулаком у спіну. Пацярпелы паваліўся, ударыўся галавой аб бетонную дарожку. Нападальнік сілай забраў у яго бутэльку віна, 10 цыгарэт, 3 200 рублёў грошай, туфлі і залаты абручальны пярсцёнак.
Агульная сума нанесенай шкоды - 177 тысяч рублёў. Па словах начальніка штаба райаддзела міліцыі Яўгена Беркутава, крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Грабеж”.
Сяргей ЗЯНЬКО.