У Мінску ў выніку няшчаснага выпадку памёр студэнт медуніверсітэта
09.03.2010 10:37
—
ЧП
У мінскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 6 сакавіка памёр студэнт трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.
Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, ноччу 6 сакавіка малады чалавек упаў у міжлесвічны пралёт шостага паверха інтэрната ВНУ, што размяшчаецца на праспекце Дзяржынскага, і атрымаў траўмы. Па гэтым факце праверку праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна.