У Рэчыцкім раёне 8 сакавіка на пажары загінула жанчына

Источник материала:  
09.03.2010 10:39 — ЧП

48‑гадовая жыхарка вёскі Першамайск Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці 8 сакавіка загінула падчас пажару ў сваім доме.

Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамленне аб пажары паступіла ад мясцовых жыхароў прыблізна ў 17.30. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў узгаранне было патушана вяскоўцамі. На ложку ў адным з пакояў яны знайшлі труп гаспадыні.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала неасцярожнасць жанчыны пры курэнні.

Не выключаецца і крымінальны варыянт: труп сялянкі быў моцна абгарэлым, хаця агонь пашкодзіў невялікую плошчу дома. Ці стаў пажар прычынай гібелі, або яна была мёртвая яшчэ да яго ўзнікнення, пакажа экспертыза.

Усяго за выхадныя дні ў Гомельскай вобласці загінулі на пажары чатыры чалавекі, у тым ліку тры мужчыны. Ва ўсіх выпадках узгаранні адбываліся ад непатушанай цыгарэты.

←У Мінску ў выніку няшчаснага выпадку памёр студэнт медуніверсітэта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика