Налегчы на кашку, адсунуць цукерку

Источник материала:  
27.01.2010 — ЧП

Любыя перагiбы ў харчаваннi абавязкова прыводзяць да парушэння здароўя.

У падмурку правiльнага харчавання павiнны быць разнастайныя крупы (перавагу варта аддаваць грэчцы, геркулесу i рысу), хлеб грубага памолу, макарона i бульба. На iх долю ў аптымальным рацыёне павiнна прыпадаць 40 працэнтаў ад аб'ёму ежы. 35 працэнтаў павiнна даставацца агароднiне i фруктам. 20 працэнтаў аддаём бялковай групе — малаку, сыру, кефiру, ёгурту, курыцы, рыбе, мясу, яйкам, соевым прадуктам i г.д. Нарэшце, усяго 5 працэнтаў павiнна прыпадаць на ўсе вiды тлушчаў i цукар (у тым лiку ўсе салодкiя прысмакi).

Здаровы стан

Валеолаг 2-й мiнскай дзiцячай палiклiнiкi г. Мiнска Антанiна ВАРАНЬКО нагадвае пра пяць найбольш важных абставiнаў, непасрэдным чынам звязаных са здароўем.

1. Сацыяльнае акружэнне. Неспрыяльная сiтуацыя ў любой галiне жыццядзейнасцi — канфлiкты ў сям'i, перагрузкi на працы, цяжкасцi ў стасунках з людзьмi i iнш. — спрыяюць развiццю хранiчнага эмацыянальнага стрэсу, а той, як вядома, прызнаны адной з iстотных прычын сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

2. Псiхалагiчныя асаблiвасцi. Ад жыццёвай пазiцыi залежыць здольнасць кiраваць сваiм настроем, прадумваць наступствы ўчынкаў, мяняць тактыку паводзiнаў. Характар матыву сам па сабе можа стаць перадумовай для развiцця стрэсу. Матыў дасягнення — iмкненне чалавека заўсёды быць першым i лепшым, нягледзячы на абставiны i ўласныя магчымасцi, як правiла, суправаджаецца завышанай самаацэнкай i становiцца прычынай канфлiктных адносiнаў з навакольнымi.

3. Спецыяльныя веды. Інфармаванасць аб жыццядзейнасцi арганiзма, веданне таго, што карысна, а што шкодна, патрэбна для захавання здароўя як паветра. Нездарма ў старажытныя часы на Усходзе гаварылi, што з усiх хваробаў самая небяспечная — невуцтва.

4. Актыўная пазiцыя. "Голыя" веды наўрад цi дапамогуць захаваць здароўе. Неабходна спалучаць шырокую iнфармаванасць i актыўнае, творчае стаўленне да свайго здароўя.

5. Адчуванне радасцi. Не варта абмяжоўваць сваё жыццё рамкамi празмернай увагi да свайго здароўя, адгароджваць сябе ад фiзiчнага напружання цi эмацыянальнага перажывання. Гэта абкрадвае нас.

Памылкi ў харчаваннi

Даследаваннi характару харчавання нашага насельнiцтва традыцыйна паказваюць лiшак ужывання тлушчаў i рафiнаваных вугляводаў. Пераважна гэтым i абумоўлена залiшняя каларыйнасць ежы i недахоп у штодзённым рацыёне свежай цi замарожанай агароднiны, садавiны, зяленiва, рыбы.

Навошта правiльна харчавацца? Для актыўнага даўгалецця, лепшага супрацьстаяння шкодным фактарам знешняга асяроддзя, высокай фiзiчнай працаздольнасцi арганiзма.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

Крадуць спiртное i харчы

Дзве сельскiя крамы абрабавалi ў Магiлёўскай вобласцi. У вёсцы Чорны Бор Быхаўскага раёна ўначы з пятнiцу на суботу разбiлi шкло i выламалi металiчныя краты. У вынiку знiклi спiртныя напоi, цыгарэты i харчы на суму прыкладна ў 2 мiльёны рублёў. На наступную ноч невядомыя абрабавалi краму на чыгуначнай станцыi Вендараж Магiлёўскага раёна. Асартымент скрадзенага той жа — каб багата выпiць i сытна закусiць, на суму ў 1,2 мiльёны рублёў. Мiлiцыя шукае злодзеяў.

Алена Казлова.

←Разлюбила и убила?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика