Скiнулiся на штраф
27.01.2010
—
ЧП
Пракуратура Гомельскай вобласцi ўзбудзiла крымiнальную справу ў дачыненнi да дырэктара ўстановы "Кармянскi тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва". Высветлiлася, што ў вераснi мiнулага года за парушэнне санiтарных нормаў на адказную асобу быў накладзены штраф у памеры 350 тысяч рублёў. Кiраўнiк аб'явiла сваiм падначаленым, што ўсе супрацоўнiкi павiнны сабраць грошы на аплату гэтага адмiнiстрацыйнага спагнання. Яны так i зрабiлi. Цяпер 46-гадовая дырэктар знятая з пасады — за iстотную шкоду правам i законным iнтарэсам грамадзян, а таксама дзяржаўным iнтарэсам.
Ірына АСТАШКЕВIЧ.