Зламаў крэсла пад інспектарам
20.01.2010 11:20
—
ЧП
Пракуратура 14 студзеня завяла крымінальную справу ў дачыненні да 24‑гадовага маладзечанца, які 12 студзеня ў кабінеце райаддзела міліцыі піхнуў інспектара дарожна‑паставой службы і сарваў з міліцэйскай вопраткі металічны жэтон.
Інспектар афармляў на нецвярозага мужчыну адміністрацыйны пратакол. Парушальнік піхнуў міліцыянера ў плячо. Ад чаго зламалася крэсла, на якім сядзеў інспектар.
Пасля гэтага дэбашыр хапаў супрацоўніка міліцыі за мундзір і парваў яму пагон. Максімальнае пакаранне за такое злачынства — шэсць гадоў пазбаўлення волі.