Узарваў петардай унітаз
26.11.2009 13:21
—
ЧП
Вучань адной са школ Вілейкі 20 лістапада ў школьным туалеце кінуў ва ўнітаз петарду.
«Карыстацца тым унітазам пасля выбуху ўжо немагчыма», — сказаў памочнік начальніка райаддзела міліцыі Васіль Ракецкі.
Паводле яго слоў, матэрыял праверкі па інцыдэнце знаходзіцца ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Нанесеную шкоду кампенсавалі бацькі.