У Мінску затрымалі падлеткаў, якія рабавалі ў пад’ездах старых жанчын

Источник материала:  
26.11.2009 13:19 — ЧП

Супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС Мінска затрыманы два непаўналетнія, якія падазраюцца ва ўчыненні рабаванняў у пад’ездах.

Як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, з кастрычніка гэтага года ў Маскоўскім раёне адбылася серыя рабаванняў, ахвярамі якіх станавіліся састарэлыя жанчыны, а здабычай злачынцаў — іх сумкі. Усе гэтыя злачынствы адбыліся паводле аднаго сцэнара. Жанчыны вярталіся з крамы дамоў з прадуктамі. Калі ахвяра падыходзіла да пад’езда, маладыя людзі або ўдвух апярэджвалі яе і заходзілі ў пад’езд, або адзін заставаўся на вуліцы, а другі заходзіў у пад’езд следам за ахвярай.

Затым з рук груба вырывалася сумка або пакет, пасля чаго зламыснікі ўцякалі. Фактар нечаканасці спрацоўваў настолькі, што ва ўсіх выпадках ахвяры не маглі назваць дакладныя прыкметы злачынцаў.

Выявілася, што гэта два школьнікі — 16 і 12 гадоў.

У выніку першапачатковых следчых дзеянняў высветлілася, што старэйшы з затрыманых меў інфармацыю аб тыповых кодах дамафонаў некаторых пад’ездаў, дзякуючы чаму і мог трапляць у пад’езд раней за ахвяру. Гэты падлетак у 2008 годзе ўжо ўчыніў разбой у дачыненні да састарэлай жанчыны. Тады, ехаўшы на ровары, ён вырваў з яе рук сумку з прадуктамі. У 2009 годзе падлетак вырашыў прыцягнуць малодшага таварыша. Ва ўсіх выпадках школьнікі мэтанакіравана высочвалі старых жанчын, якія выходзілі з крамы, пасля чаго «праводзілі» іх да пад’езда, дзе і ўчынялі злачынствы.

←Украинец пытался прорваться через российскую границу и был убит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика