Кватарант забіў старэнькую гаспадыню ў Мінску
Малады хлопец 1986 года нараджэння, які здымаў у адной з мінскіх кватэраў пакой, забіў старэнькую гаспадыню кватэры.
Хлопец неяк прыйшоў позна ўвечары з чарговай гулянкі ды прапанаваў гаспадыні выпіць. Падчас бяседы пенсіянерка пачала «вучыць жыццю» маладога чалавека. Апошняга гэта прывяло ў шал і ён некалькі разоў ударыў жанчыну рукамі.
Пенсіянерка павалілася на канапу і пачала сіпець. Маладзён у гэты час сышоў з кватэры. Вярнуўся толькі на наступны дзень і пабачыў, што гаспадыня мёртвая.
Кватарант быў раней асуджаны за рабаванне, хуліганства і махлярства. Цяпер ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 КК Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.