Мінскі школьнік траўмаваны грузавым цягніком

Источник материала:  
23.11.2009 11:56 — ЧП

Міліцыя высвятляе абставіны атрымання сур’ёзнай траўмы 10‑гадовым навучэнцам адной з мінскіх школ.

Як паведаміў прэс‑сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, 22 лістапада а 19-й гадзіне школьнік быў дастаўлены ў бальніцу брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з дыягназам «траўматычная ампутацыя левай верхняй канечнасці на ўзроўні сярэдняй часткі плечавой косці, адкрыты пералом першага пальца левай ступні».

Школьнік расказаў, што каля 18 гадзіны щ раёне прыпыначнага пункта «Курасоўшчына» быў траўмаваны грузавым цягніком.

←Кватарант забіў старэнькую гаспадыню ў Мінску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика