У Мінску ў ДТЗ загінула 13‑гадовая дзяўчынка
09.10.2009 13:38
—
ЧП
Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі, 8 кастрычніка ў 18.30 вадзіцель «Аўдзі» на вуліцы Кунцаўшчына ўчыніў наезд на дзяўчынку, якая пераходзіла вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку з цяжкімі траўмамі галавы і ўнутраных органаў яна была дастаўлена ў бальніцу, дзе праз некалькі гадзін памерла.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, усяго за мінулыя суткі (8 кастрычніка) у Беларусі было ўчынена 24 ДТЗ, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 22 — атрымалі раненні.