Брэсцкаму помніку з памылкамі ізноў не пашанцавала
Дзевяць металічных слупкоў ля манумента ў гонар 1000‑годдзя горада знёс раніцай 8 кастрычніка на вялікай хуткасці аўтамабіль «Фольксваген‑Гольф», якім кіраваў 21‑гадовы жыхар раёна.
Аўтамабіль і кіроўцу супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў суседнім двары. Хлопцу давядзецца адказваць за кіраванне машынай без пасведчання, учыненне ДТЗ і ўцёкі з месца здарэння.
Тым часам камунальныя службы падлічваць кошт пашкоджаных чыгунных тумб, што не падлягаюць аднаўленню. Цяпер іх трэба замаўляць на заводзе зноў, а за выраб давядзецца плаціць віноўніку.
Гэта будзе ўжо другая замова, накіраваная з Брэста вытворцам, якія бралі ўдзел у стварэнні манументальнага ансамбля, што адкрыўся на вуліцы Савецкай гэтым летам. Першая звязана з выпраўленнем тэкставых памылак на памятных плітах ля падножжа манумента. Пасля лінгвістычнай экспертызы іх знялі і накіравалі для карэкціроўкі на завод‑вытворцу, адкуль яны павінны вярнуцца найбліжэйшым часам.