Афіцэр расійскай арміі скраў шампунь

Источник материала:  
09.10.2009 13:08 — ЧП

6 кастрычніка ў горадзе Жодзіна ў краме «Белмаркет» зафіксаваны дробны крадзеж.

Малады чалавек спрабаваў вынесці з крамы шампунь. Яго спынілі ахоўнікі. Злодзей спрабаваў уцячы праз акно, аднак яго схапілі. Высветлілася, што малады чалавек — афіцэр расійскай арміі, які прыбыў у Беларусь на вучэнні. Далейшы лёс злодзея будзе вырашаць вайсковая пракуратура.

У краме — што месціцца на вуліцы з паэтычнай назвай «імя 50-годдзя Кастрычніка» — з намі гаварыць адмовіліся, сказалі толькі, «што пісаць пра гэта нельга».

←Московского студента зверски зарезал сын композитора Вячеслава Быкова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика