Беларусь фільтруе інтэрнэт кітайскімі "пакетамі"?
05.04.2013 15:11
—
Новости Hi-Tech
Гэтак вынікае са справаздачы, якую падрыхтавалі эксперты брытанскага тыднёвіка The Economist.
Шматлікія азіяцкія і афрыканскія краіны, лічаць эксперты The Economist, выкарыстоўваюць кітайскія тэхналогіі, якія даюць доступ да інтэрнэту і адначасова кантралююць яго выкарыстанне, піша брытанскі часопіс. Некаторыя краіны Сярэдняй Азіі, як мяркуецца, дадаткова выкарыстоўваць расійскія тэхналогіі сачэння за інтэрнэтам. Нешматлікія, такія як Туркменістан, аддаюць перавагу паўночнакарэйскай мадэлі, у якой мала хто мае права выходзіць у інтэрнэт.
У Расіі, Нігерыі, В’етнаме і іншых краінах ўлады аплачваюць адмысловых блогераў, якія пішуць блогі і пакідаць каментары ў падтрымку палітыкі ўраду, пераняўшы гэтую тактыку ад Кітаю. Паводле справаздачы The Economist, Беларусь, Эфіопія, Іран і іншыя краіны, як мяркуецца, выкарыстоўваць "пакеты глыбокага зазірання" (deep inspection packages) — то бок, адмысловыя фільтры, якія даюць магчымасць ідэнтыфікаваць і чытаць змест падрыўной з афіцыйнага гледзішча інфармацыі, што перадаецца ў інтэрнэце. Такога тыпу "пакеты" звычайна працуюць на абсталяванні, якое вырабляецца кітайскімі кампаніямі "Huawei" і "ZTE".
Справаздача The Economist згадвае рэйтынг краінаў, складзены даследнікамі інтэрнэту з кампаніі Renesys, адносна "рызыкі адключэння ад інтэрнэту". У 61 краіне, у якіх толькі адзін або два інтэрнэт-правайдэры, рызыка такога адключэння ацэньваецца кампаніяй Renesys як вельмі высокая. У далейшых 72 краінах (сюды патрапляе і Беларусь), рызыка адключэння характарызуецца як значная.