Жыццё пасля смерцi icнуе... ў сацыяльных сетках
31.07.2012 13:15
—
Новости Hi-Tech
“Цяжка закапваць маладых, а такіх шмат памірае…” На такое паведамленне я натыкнулася ў адным з чатаў. Гэтак піша Елісей. Ён працуе ў пахавальным бюро. І з ім згаджаюцца. Ды і як не пагадзіцца, калі бачыш гэта: “Аляксандр, 16 год, разбіўся на матаролеры. Аляксей, 24 гады, патануў. Анастасія, 17 год, памёрла падчас пажару ў навучальным корпусе. Соня, выскачыла з акна…”. Некалькі сотняў такіх паведамленняў цягнуцца адно за адным. Кожны – з адрасам. Адрасам асабістай старонкі ў сацыяльнай сетцы. “Яны больш не будуць у анлайне” – так падпісаная адна з суполак у папулярнай сацыяльнай сетцы. Гэта суполка мёртвых старонак. У кожным паведамленні тут – спасылка на старонку чалавека, які загінуў ці памёр. У каментарах – словы спачування.
“Мы падтрымліваем яе дух на зямлі” Звычайна першая рэакцыя на такое відовішча ў людзей – гэта шок. Але такіх суполак, на дзіва, шмат. Яны не закрытыя ад вачэй любога карыстальніка: іх праглядаюць дзясяткі тысяч людзей. Проста натыкнешся на іх не кожны дзень. Знаёмы расказаў мне гісторыю пра сваю аднакурсніцу. Яны сябравалі, падтрымлівалі пасля заканчэння ўніверсітэта сувязь праз Facebook. Але здарылася так, што дзяўчына трапіла ў аўтакатастрофу і загінула. Праз нейкі час пасля яе смерці знаёмаму пачалі прыходзіць запрашэнні ў суполкі ды апавяшчэнні пра абнаўленні старонкі… ад яе імя. Аказалася, старонка перыядычна наведвалася яе роднымі. І нават “падтрымлівалася” за кошт старых і (!) новых сяброў, якіх яны самі дадавалі ўжо пасля яе смерці. Аргументавалі яны гэта проста: “Мы падтрымліваем яе дух на гэтай зямлі”.Думаю, зразумела, што сам знаёмы быў пасля такога проста ў шоку. Аднак, як бы гэта жорстка ні гучала, смерць як была, так і застаецца для чалавека натуральнай па сваёй прыродзе з’явай. І ўжо на дадзены момант сацыяльныя сеткі налічваюць дзясяткі тысяч “мёртвых” акаўнтаў. Толькі ўсё тое, што будзе адбывацца са старонкай пасля чалавека, звычайна залежыць ад яго родных. “Он, как и я, любил "Люмен"… Ты будешь вечно жить в наших сердцах” “Быў тут 11 ліпеня ў 19.23”. На сценцы – нядаўнія віншаванні з днём народзінаў ды песні ад сяброў. Толькі гэта не звычайныя віншаванні. Ва ўсіх з іх ёсць адзін допіс, амаль аднолькавы для ўсіх: “С днем рождения, братишка! Помним, Любим...” Гэта старонка хлапца, які скончыў жыццё самагубствам яшчэ пяць год таму. Але ўся яго старонка ператварылася ў жывы мемарыял:
“Я тебя совсем не знала. Но вижу много соболезнований, записей - значит, ты был хорошим человеком. Надеюсь, тебе сейчас хорошо”.
“Лично не знакома, но он, как и я, любил "Люмен" (музычны гурт. - Аўт.).... Ты будешь вечно жить..... в наших сердцах.... во всем том, что ты любил...”
Словы спачування ад людзей, якіх чалавек пры жыцці нават не ведаў – гэта ўсё вынік выбару бацькоў і сяброў, якія вырашылі падтрымліваць старонку свайго сына пасля яго смерці.
Гэтыя бацькі, як і сотні тых, хто адчаіўся пасля смерці родных, знайшлі суцяшэнне ў віртуальнай прасторы. Яны выклалі спасылку на старонку свайго сына ды інфармацыю пра яго на сценку адной з тэматычных суполак. Тут людзі дзеляцца сваім горам ды падтрымліваюць адзін аднаго словамі спачування. Адсюль і надпісы на “мёртвых” старонках ад зусім незнаёмых людзей. Як кажуць самі стваральнікі такіх суполак, яны дапамагаюць людзям перажыць іх бяду.
Але ці сапраўды такім чынам чалавек “перажывае” смерць роднага чалавека? Як кажа псіхолаг Святлана Васільева, разважаць пра тое, як людзі перажываюць сваё гора – “правільна” ці “неправільна”, - вельмі цяжка. Смерць блізкага, роднага чалавека – гэта адзін з самых моцных стрэсаў для псіхікі. Існуе тры стадыі “перажывання” гора. Першыя з іх – гэта непрыняцце і шок. Толькі перажыўшы ўсе стадыі, можна перажыць і само гора. Але атрымліваецца так, што ў сітуацыі з віртуальнымі старонкамі блізкія памерлага спыняюцца на адной са стадый, цалкам так і не перажыўшы сваю бяду. У той жа час такія паводзіны з боку сям’і з’яўляюцца цалкам нармальнымі. Блізкім у выпадку смерці роднага чалавека патрэбная падтрымка збоку. Няправільна лічыць, што чалавека нельга распытваць пра яго гора. Трэба.
Таму такі “працяг жыцця” старонкі чалавека ў сацыяльных сетках – гэта неабходная “аддушына” для яго родных. Неабходная і натуральная. Сацыяльная сетка… для мёртвых Усё часцей чалавек шукае падтрымкі менавіта ў віртуальным асяроддзі. Сведчаннем таму – з’яўленне розных інтэрнэт-праектаў па тэматыцы “чорнага дня”. Вось, напрыклад, сацыяльная сетка для мёртвых:
Людзі ствараюць тут сваеасаблівыя электронныя мемарыялы – запампоўваюць сюды фотаздымкі памёрлага чалавека, прысвечаныя яму эпітафіі. Запальваюць віртуальныя свечкі ды дораць такія ж віртуальныя кветкі. Сэрвісы таксама прапануюць тут “знайсці памерлага родзіча ці сябра”. Сярод старонак сустракаюцца і мемарыялы, прысвечаныя вядомым асобам. З “апошняга” – старонка, прысвечаная Багдану Ступку, Эдуарду Хілю.
Некаторыя сайты прапануюць нават дапамагчы ды стварыць электроннае завяшчанне. І людзі ствараюць. Бясплатна ж! Ды і як не адгукнуцца на такі клопат пра кожнага чалавека: “Виртуальное завещание. Мы отправим Ваше письмо, когда Вы не сможете это сделать!”.
Праўда, не заўседы стваральнікамі такіх суполак і праектаў кіруе толькі жаданне дапамагчы людзям у сваім горы. На такіх сайтах таксама існуе рэклама. Спецыфічная рэклама, якая, аднак, прыносіць іх адміністратарам свой заробак. Сайты прапануюць дапамогу ў арганізацыі памінак, пошуку пахавальнага агента (нават такія існуюць!), ганаровую варту, музычнае суправаджэнне абраду, напісанне некралогаў ці дагляд за могілкамі. Віртуальныя вандалы Таму, як бы гэта вусцішна ні гучала, але не заўседы віртуальнае жыццё чалавека спыняецца пасля таго, як ён памёр. Яго старонка можа працягваць сваё, ужо асабістае жыццё. Праўда, не заўседы гэта залежыць ад выбару яго родных ды блізкіх. Ужо ў віртальным асяроддзі знайшліся свае могілкавыя вандалы. Штогод дзясяткі скаргаў сыплюцца ў адрас адміністрацый сацыяльных сетак. Хуліганы ўзламваюць акаўнты памерлых ды рассылаюць ад іх імя спам родным ды сябрам. Праўда абараніцца ад такіх злодзеяў цяжка – хіба што выдаліць старонку. Самі супрацоўнікі сацыяльных сетак мэтанакіраваным пошукам і выдаленнем такіх акаўнтаў не займаюцца. Як кажуць прадстаўнікі тэхпадтрымкі – гэта можа зрабіць толькі той, хто ведае сакрэтны пароль. То бок ці сам гаспадар старонкі (але гэты варыянт у дадзеным выпадку недарэчны), ці нехта, каму яшчэ пры жыцці чалавек даверыў свой пароль. Але так здараецца не заўседы. Адміністрацыі некаторых сацыяльных сетак ужо пайшлі насустрач карыстальнікам у такіх далікатных пытаннях. У тым жа “ВКонтакте” існуе схема, калі родныя ці сябры могуць звярнуцца з прозьбай выдалення акаўнта. Але з адной умовай – павінны быць прадстаўленыя “здымкі пасведчання аб смерці ў колеры”. У такім выпадку тэхпадтрымка разглядае заяву і, калі ўсё пацвярджаецца, акаўнт выдаляецца.
У Facebook і Twitter пры такіх жа ўмовах можна надаць старонцы статус так званага мемарыяла. Асабістая перапіска і гісторыя абнаўлення статусаў выдаляецца, а доступ да старонкі маюць толькі сябры. На жаль, у інтэрнэце хапае і жартаўнікоў. Адны выкладаюць у “суполкі для мёртвых” фотаздымкі і спасылкі на старонкі жывых людзей, а іншыя зусім побач прапануюць падпіску на старонкі чорнага гумару:
З пункту гледжання этыкi і веры
Тым не менш самым складаным застаецца толькі адно пытанне: ці хацеў сам чалавек, каб яго старонка засталася ў інтэрнэце пасля яго смерці?
"Гэта, хутчэй, пытанне этыкі – што рабіць са старонкай чалавека пасля яго смерці, - лiчыць Святлана Васільева. - Можа, ён сам і не хацеў, каб яго старонка падтрымлівалася? Другая ж гісторыя, калі размова ідзе аб прыжыццёвай справе чалавека, калі ёсць сэнс захаваць старонку, каб завершыць ім пачатае. Адназначна ж нешта сказаць вельмі складана. Мы размаўляем аб чалавечым горы. Гэта цяжка і індывідуальна для кожнага". З рэлігійнага ж пункту гледжання, "падтрымка духу” чалавека на зямлі пасля яго смерці выглядае досыць сумнеўна. "Я магу толькі сваю думку выказаць, бо рэлігія па гэтым пытанні зусім ніяк не выказваецца, – кажа протаiерэй Аляксандр Шымбалёў, клірык мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі. - Гэта пытанне не датычыцца асноў веры, не мае нейкіх багаслоўскіх падстаў. Але я магу сказаць, што мне ўсе роўна, што людзі робяць з гэтымі старонкамі. Працягваюць - не працягваюць: як хочуць, так няхай і робяць. Гэта іх выбар. Іх воля. Адны ствараюць старонкі іншых людзей. Паглядзіце, колькі старонак Пуціна, Мядзведзева, напрыклад, у гэтых віртуальных сетках. Вы там знойдзеце і Гітлера, і Сталіна, і Чалавека-павука. Нехта гэтым цешыцца... Але гэта знаходзіцца па-за межамі царкоўнага светапогляду. Што ж датычна “падтрымкі духу” на зямлі - то гэтым нічога не падтрымліваецца. Нічога. Ні дух, ні душа, ні цела. Нічога не падтрымліваецца. Гэта як нейкая гульня, і ўсё. І нічога іншага".