Свабодныя IP-адрасы заканчваюцца

Источник материала:  
20.10.2010 11:16 — Новости Hi-Tech
У інтэрнэт-рэгістратараў заканчваецца запас свабодных IP-адрасоў пратакола, які цяпер выкарыстоўваецца. Паводле разлікаў The Number Resource Organization, іх засталося ўсяго 5%.

Час пераходзіць на новы пратакол, але гэта звязана з цяжкасцямі.

Запас IP-адрасоў сеткі інтэрнэт падыдзе да канца ўжо ў пачатку 2011. Пра гэта ў сваёй справаздачы паведаміла The Number Resource Organization (NRO), арганізацыя, што сочыць за размеркаваннем IP-адрасоў у сетцы інтэрнэт і прадстаўляе інтарэсы ўсіх рэгіянальных рэгістратараў. На дадзены момант колькасць свабодных IP-адрасоў пратакола Ipv4 (гэта версія, якая выкарыстоўваецца з пачатку 80-х гадоў да сёння), скарацілася да 5% ад агульнай колькасці існых. Паводле разлікаў NRO, гэты запас адрасоў будзе выдаткаваны літаральна цягам найбліжэйшых месяцаў.

Падзяліцца навіной: 

←«Белтэлекам» можа пазбавіцца манапольнага права на пропуск міжнароднага трафіку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика