Выраб беларускіх мабілак у Мастах адмяняецца

Источник материала:  
31.08.2009 15:47 — Новости Hi-Tech
На "Мастоўскай сельгастэхніцы" з 31 жніўня зачыняецца цэх па вытворчасці джгутоў і тэлефонных апаратаў № 2. Каля 40 рабочых адпраўляюцца ў адпачынак за свой кошт. Раней тут меркавалі наладзіць выраб мабільных тэлефонаў.

Не нашмат лепш выглядае справа і ў іншых цэхах. Масавая адпраўка рабочых у адпачынак за свой кошт у апошнія месяцы закранула ўсё прадпрыемства.

Некаторыя з рабочых, каб неяк пракарміць сям'ю, вымушаныя гандляваць на рынку садавінай і гароднінай. Іншыя ж плануюць у бліжэйшы час паехаць на заробкі за мяжу.

←Польскія інтэрнаўты: Шапкі з галоваў, панове...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика