Польскія інтэрнаўты: Шапкі з галоваў, панове...

Источник материала:  
31.08.2009 11:48 — Новости Hi-Tech
Польскія карыстальнікі сеціва працягваюць абмяркоўваць катастрофу беларускага Су-27. “Шапкі з галоваў, панове”, “Маглі выратаваць сябе - уратавалі людзей”, “Няма вышэй ахвяр”, - пішуць у блогах і каментарах польскія грамадзяне.

Шмат хто з польскіх інтэрнаўтаў заклікае прыходзіць да беларускай амбасады ў Польшчы, каб засведчыць сваю павагу да подзвігу беларускіх пілотаў, якія ахвяравалі жыццём, каб адвесці самалёт ад людзей.

Ёсць і меркаванні наконт таго, што пілоты хацелі катапультавацца, але не змаглі гэта зрабіць па тэхнічным прычынам. Зазначым, што гэта версія - самая непапулярная, бо, як паведаміў TVN24, лётчыкам быў перададзены загад катапультавацца, але яны гэтага не зрабілі.

“Калі пілоты ахвяравалі жыццё за людзей - яны заслугоўваюць узнагароды ад польскага ураду”, “Пішам лісты да прэзідэнта”, - польскія інтэрнаўты збіраюцца ўшанаваць памяць беларускіх афіцэраў.

Не абыходзіцца і без палітыкі. Як зазначыў адзін з блогераў, палякі прызвычаіліся да негатыўных навінаў пра Беларусь. Самі ж беларусы ж "ёсць сумленнымі, сапраўднымі і шчырымі людзьмі, нашымі ўсходнімі братамі", зазначае ён.

Адна з наведвальніц авіясвята піша, што размаўляла перад палётам з “усмешлівым беларускім пілотам”, які сказаў, што - нягледзячы на кепскае надвор’е - “Будзе супершоў!”. “Амерыканцы толькі ўсміхаліся ад вуха да вуха, а да кабіны пілотаў не пускалі. А вось беларусы - калі ласка. (...) Беларусы паказваюцца за мяжой вельмі рэдка і, канешне, хацелі выступіць як найлепей”.

“Ледзь Беларусь да нас адкрылася, а тут - такая трагедыя...”

“Няма вышэй ахвяр, чым ратаванне людзей. Слава сапраўдным героям”.

←Россия празднует день без мобилозависимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика