10 незаўважна шкодных звычак - мужчынскія і жаночыя асобна

Источник материала:  
04.12.2012 19:11 — Новости Здоровья

10 незаўважна шкодных звычак — мужчынскія і жаночыя асобна

Наша Ніва
10 незаўважна шкодных звычак - мужчынскія і жаночыя асобна
Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя дажыць да 70 гадоў было вялікай удачай, хоць экалагічная сітуацыя была лепшая, а людзі рухаліся больш. Сёння тэхналогіі дазваляе нам жыць нашмат даўжэй ды камфортней. Але найгоршы вораг чалавека — гэта ён сам. "Наша Ніва" сабрала 10 тыповых звычак сучасных мужчын і жанчын, якія трэба кідаць.
 

Жанчыны

1. Высокія абцасы
Абутак на абцасах вельмі распаўсюджаны сярод беларусак, шмат хто носіць высокія абцасы штодня. Але завысокія абцасы негатыўна ўплываюць на паставу ды залішне нагружаюць суставы і могуць выклікаць зусім непрыемныя наступствы: артрыт, дэфармацыю пальцаў ног, болі ў спіне, траўмы сухажылляў. Пры гэтым трэба памятаць, што зваліцца з высокіх абцасаў вельмі лёгка, асабліва ўзімку. Не насіце абцасы вышэйшыя за 4 сантыметры ды давайце вашым нагам адпачыць у абутку без абцасаў. Таксама рэкамендуецца насіць артапедычныя вусцілкі.

2. Цяжкія торбачкі
Перанос цяжкасцяў дрэнна адбіваецца на арганізме чалавека, а калі трэба цягаць нешта працяглы час, негатыўны эфект толькі ўзмацняецца. На жаль, сёння жаночыя торбачкі з дакументамі, ноўтбукамі, планшэтамі ды яшчэ й асабістымі рэчамі — не лёгкая ноша. Больш за тое, торбачкі носяць на адным плячы ці ў адной руцэ, і праз гэта нагрузка на пазваночнік размяркоўваецца нераўнамерна, што ў выніку можа прынесці значную шкоду вашай асанцы ды спіне. Каб гэтага не адбывалася, паспрабуйце "выкінуць" усё непатрэбнае. Ці можна разгледзець варыянт пераходу на артапедычны заплечнік — "здаравейшы" варыянт пераносу сваёй маёмасці.

3. Станік няправільнага памеру
Лічыцца, што 70% жанчын носяць станікі не свайго памеру. Але такія станікі могуць выклікаць болі ў спіне, шыі ды грудзях, пагаршаюць якасць дыхання, раздражняюць скуру, парушаюць нармальны кровазварот. Каб унікнуць магчымых непрыемнасцяў, адказна стаўцеся да выбару гэтай штодзённай часткі вашага адзення.

4. Выпіваць нароўні з мужчынамі
Падчас застолляў ці вечарын многія жанчыны не хочуць адставаць ад супрацьлеглага полу ў спажыванні алкаголю. Але жанчыны не толькі важаць меней за мужчын, але іх арганізмы таксама ўтрымліваюць менш вады, якая разводзіць алкаголь. Паспрабуйце абмежаваць ужыванне алкаголю і памятайце: звычайна, вам патрэбна нашмат менш, чым вашаму мужу.

5. Шмат перажыванняў і мала клопату пра сябе
Жанчыны ўдвая часцей за мужычын пакутуюць ад разладаў, звязаных са стрэсам. Таксама жанчыны ў два разы больш схільныя доўгі час утойваць пержыванні ад няўдалых адносін. Дадае негатыву і той факт, што шмат жанчын ставяць патрэбы іншых вышэй за свае. Лічыцца, што часткова такія паводзіны могуць выклікацца асаблівасцямі жаночай псіхалогіі, але будзе карысна адсунуць перажыванні аб міулым і выдаткоўваць больш часу на сябе, каб быць больш здаровай у будучыні.


Мужчыны

1. Злоўжыванне алкаголем
Беларусы п’юць шмат, і гэта само сабой шкодна для здароўя. Не менш шкоднай з’яўляецца і традыцыя беларусаў ужываць вялікія колькасці алкаголю запар. Абмяжуйце ўжыванне алкаголю да здаровага мінімуму, і вы засцеражаце сябе ад хуткага набору вагі і захворванняў сардэчна-сасудзістайсістэмы і іншых праблем, звязаных з празмернай выпіўкай.
 
2. Ігнараванне медыцынскіх абследаванняў і самаабследаванняў
Мужчыны ў сярэднім жывуць менш за жанчын і ў мужчын больш шанцаў памерці ад раку. Разам з гэтым мужчыны нашмат часцей ігнаруюць дактароў. Мужчыны (у параўнанні з жанчынамі) таксама не надта любяць праводзіць самаагляд. Прычынамі такіх паводзінаў можа быць страх, неўважлівасць ці абыякавасць да здароўя, але рэгулярныя медыцынскія абследаванні ды самаабследаванні ў шматлікіх выпадках могуць дапамагчы выявіць захворванне на ранняй стадыі. Банальна аглядайце сябе часцей, у тым ліку і ззаду. І абмацвайце сваё цела, у тым ліку тыя часткі яго, у якіх узнікаюць небяспечныя новаўтварэнні.
 
3. Трымаць усё ў сабе
Мужчыны часта замыкаюцца ў сабе і нікому не расказўваюць пра свае праблемы і трывогі, не просяць дапамогі і змагаюцца з напасцямі самастойна. Між тым, мужчыны на 50% часцей за жанчын хварэюць на дэпрэсію і на 77% часцей чыняць самагубствы. Мужчыны з дэпрэсіяй у два разы часцей шукаюць выйсце ў алкаголі, а гнеў, "загнаны" ў сябе, павышае рызыку інфаркту.
 
4. Грэбаванне асабістай гігіенай
Згодна з даследваннямі амерыканскіх даследчыкаў, нават у самых развітых краінах адзін мужчын з трох не мые рук пасля паходу ў прыбіральню, а такое зняважлівае стаўленне да здароўя можа прывесці да шматлікіх інфекцыйных захворванняў. Таксама толькі 66% мужчын чысцяць зубы два разы на дзень ці часцей. Гэта пагражае не толькі непрыемным пахам, карыесам, але і захворваннямі дзяснаў. Яны, ў сваю чаргу, могуць павышаць рызыку сардэчных захворванняў і эрэктыльнай дысфункцыі.
 
5. Частыя гарачыя ванны
Пасля працы прыемна адпачыць у ванне, поўнай гарачай вады. Але частыя ванны лепш замяніць на душ, бо такія водныя працэдуры могуць пашкодзіць рэпрадуктыўную функцыю: сперматазоіды гінуць у лазні і гарачай вадзе.

←Диабет у ребенка: 12 правил выживания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика