Новае аддзяленне супрацьсухотнага дыспансэра ў Магілёве прыме пацыентаў ужо на наступным тыдні
07.06.2012 09:42
—
Новости Здоровья
Новае аддзяленне супрацьсухотнага дыспансэра ў Магілёве прыме пацыентаў ужо на наступным тыдні
Дзякуючы падтрымцы міжнародных партнёраў магілёўскія хворыя на сухоты змогуць атрымліваць лячэнне ў больш якасных умовах ужо з наступнага тыдня. Галоўная тэхнічная асаблівасць рэалізаванага праекта - у спецыяльнай сістэме вентыляцыі, якая прадухіляе перадачу сухотаў ад аднаго хворага да іншага, а пацыентаў - медперсаналу. Праект каштаваў паўмільёна долараў, на рэканструкцыю спатрэбілася паўгода.