Эпідэмію грыпу дактары прагназуюць пасля Новага года
07.12.2010 14:47
—
Новости Здоровья
На сённяшні дзень лекары ацэньваюць сітуацыю як неэпідэмічную. Эпідэмічны пад’ём хутчэй за ўсё наступіць у студзені,
паведаміла супрацоўніца Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.
Па яе словах, сёлета прагназуецца эпідэмія сярэдняй інтэнсіўнасці:
«Я думаю, што ў гэтым годзе ў нас эпідэмічны пад’ём будзе сярэдняй інтэнсіўнасці. Гэта прыкладна 10% за час эпідпад’ёму. Эпідэмічны пад’ём рэгіструецца недзе цягам чатырох тыдняў».
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё