Пачакайце...
— Наступствы такога лячэння могуць быць вельмі сур"ёзныя, — кажа вопытны лекар і навуковец. — Напрыклад, калі пацыента пасля рабочага дыягназу "лёгачная эмбалія" лячыць адпаведным чынам, а на самай справе пацыент хворы на пнеўманію, то такое лячэнне можа завяршыцца лятальным зыходам. Ключавое пытанне — гэта час для пастаноўкі дыягназу. Вельмі часта яго не хапае. Я ў сваёй кар"еры назіраў шмат выпадкаў, калі з-за спешкі ўрачы ставілі памылковы дыягназ, што прыводзіла да цяжкіх наступстваў і смерці хворых. Часцей за ўсё такія памылкі робяцца ва ўмовах, калі запісы аб стане здароўя пацыента адсутнічаюць або знаходзяцца ў бязладным стане, вынікі тэстаў не ўдаецца паглядзець ці ўрачы спяшаюцца хутчэй вызваліць бальнічныя ложкі, выпісваючы людзей дадому. Мы павінны перагледзець алгарытмы прыёму і агляду хворых. Гэта галоўнае, ад чаго залежаць шанцы пацыента на выжыванне. Урачы абавязаныя мець дастатковую колькасць часу для пастаноўкі дыягназу і планавання лячэння. Мы абавязаны забяспечыць дактароў і часам, і прасторай, і інфармацыяй.
Між іншым, колькасць скаргаў на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікабрытаніі (NHS) дасягнула рэкорднага ўзроўню: у 2009—2010 гадах ва ўстановы аховы здароўя было накіравана 101,7 тысячы пісьмовых зваротаў незадаволеных пацыентаў. Рост колькасці скаргаў у параўнанні з папярэднім справаздачным перыядам склаў 13,4 працэнта. Гэта з"яўляецца рэкордам за ўвесь час назіранняў. Адпаведныя паказчыкі фіксуюцца ў краіне на працягу 12 гадоў. Па звестках інфармацыйнага цэнтра NHS, 44,3 працэнта скаржнікаў выказвалі незадаволенасць урачамі, 22 працэнты — працай сярэдняга медыцынскага персаналу і 9 працэнтаў — адміністратарамі медыцынскіх устаноў.
Кіраўнік Асацыяцыі пацыентаў Вялікабрытаніі Кэтрын Мэрфі назвала гэту інфармацыю вельмі трывожнай. Па яе словах, статыстыка зваротаў на "гарачую лінію" асацыяцыі таксама сведчыць пра рост незадаволенасці насельніцтва ўзроўнем медыцынскага абслугоўвання. Незадаволеныя якасцю медыцынскага абслугоўвання і пацыенты на постсавецкай прасторы. Так, апытанне, праведзенае ў буйных расійскіх гарадах, паказала, што 80 працэнтаў расіян не наведваюць урача пры кожным захворванні. Высветлілася, што жыхары буйных расійскіх гарадоў хварэюць у сярэднім два разы ў год, пры гэтым толькі 15 працэнтаў апытаных звяртаюцца па дапамогу да ўрача пры кожнай хваробе. Асноўнай прычынай, па якой расіяне не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, з"яўляецца нежаданне наведваць муніцыпальную паліклініку з-за вялікіх чэргаў да ўрачоў, нізкай якасці абслугоўвання, некампетэнтнасці медыкаў і праблем з запісам на прыём — такі адказ далі 35 працэнтаў удзельнікаў апытання. Таксама сярод прычын, па якіх расіяне не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, называлася схільнасць да самалячэння (на яе ўказалі 16 працэнтаў рэспандэнтаў), звычка звяртацца да ўрача толькі ў крайнім выпадку (14 працэнтаў) і адсутнасць часу займацца ўласным здароўем (12 працэнтаў). Акрамя таго, у ходзе апытання былі агучаныя і такія прычыны, як наяўнасць знаёмых урачоў, адсутнасць грошай на лячэнне, страх перад медыкамі, адсутнасць патрэбы ў лістку непрацаздольнасці і лячэнне народнымі сродкамі.
Надзея Нікалаева, Звязда