Сэрца падтрымаюць буракі і часнок

Источник материала:  
28.09.2010 09:47 — Новости Здоровья
Зусім неабавязкова і нават шкодна глытаць таблеткі цэлымі жменямі — істотна дапамагчы сабе падчас хваробы мы можам і дзякуючы карысным прадуктам. Пры гэтым яшчэ і засцеражом сябе ад пабочнага дзеяння лекаў.

Так, калі ў вас слабае сэрца, паспрабуйце ўключыць у свой рацыён бабовыя. Фасоля, гарох, сачавіца выводзяць з арганізма лішні халестэрын, які, як вядома, прыводзіць да інфарктаў. Каб пазбегнуць павышанага газаўтварэння, дыетолагі рэкамендуюць стравы з бабовых есці з часнаком. Карысныя ў гэтым выпадку і буракі. Лепш за ўсё есці іх у сырым выглядзе, а калі гатаваць, то ў духоўцы — каб максімальна захаваць каштоўныя рэчывы. Не ўпускайце выпадку з’есці хаця б зубок часнаку: аліцын — магутны антыаксідант, які ўтрымліваецца ў ім, паляпшае капілярны кровазварот і засцерагае ад інсульту. Не пашкодзіць і трохі цёмнага шакаладу. Чым цямнейшы шакалад, тым больш у ім рэчываў, якія засцерагаюць сасуды ад атэрасклерозу.

Пры праблемах са страўнікам звярніце ўвагу на авёс.

Аўсяны адвар нармалізуе работу кішэчніка, стабілізуе стан хворых пры язве страўніка, пры гастрытах, калітах, атручэннях. Аўсяны кісель карысны пры нізкай кіслотнасці страўнікавага соку, вялым страваванні. Аўсянка добрая і пры дыябеце, паколькі зніжае ўзровень цукру ў крыві. Ёгурт — таксама ваша ежа. Малочныя бактэрыі паляпшаюць страваванне, нармалізуюць кішачную мікрафлору. Паспрабуйце таксама часцей есці карычневы рыс. У адрозненне ад белага, ён захаваў усе карысныя рэчывы, перш за ўсё — клятчатку, якая актывізуе работу ўсяго страўнікава-кішачнага тракту.

звярніце ўвагу на авёс. Аўсяны адвар нармалізуе работу кішэчніка, стабілізуе стан хворых пры язве страўніка, пры гастрытах, калітах, атручэннях. Аўсяны кісель карысны пры нізкай кіслотнасці страўнікавага соку, вялым страваванні. Аўсянка добрая і пры дыябеце, паколькі зніжае ўзровень цукру ў крыві. Ёгурт — таксама ваша ежа. Малочныя бактэрыі паляпшаюць страваванне, нармалізуюць кішачную мікрафлору. Паспрабуйце таксама часцей есці карычневы рыс. У адрозненне ад белага, ён захаваў усе карысныя рэчывы, перш за ўсё — клятчатку, якая актывізуе работу ўсяго страўнікава-кішачнага тракту.

У вас астэапароз?

Навукоўцы рэкамендуюць (асабліва жанчынам пасля сарака гадоў) есці печань траскі. Яна багатая на вітамін D, без якога ў касцях перастае ўтрымлівацца кальцый. Асабліва яна карысная, калі недахоп сонечнага святла не дазваляе арганізму самому выпрацоўваць гэты вітамін.

Каб знізіць рызыку захворвання на рак,

уключайце ў свой рацыён марскую капусту. У марскіх водарасцях шмат хларафілу, вітаміну С і караціноідаў, што перашкаджаюць злаякаснаму перараджэнню клетак. Дадавайце таксама ў стравы льняны алей. Але памятайце, што пры тэрмічнай апрацоўцы ён страчвае свае гаючыя ўласцівасці.

уключайце ў свой рацыён марскую капусту. У марскіх водарасцях шмат хларафілу, вітаміну С і караціноідаў, што перашкаджаюць злаякаснаму перараджэнню клетак. Дадавайце таксама ў стравы льняны алей. Але памятайце, што пры тэрмічнай апрацоўцы ён страчвае свае гаючыя ўласцівасці.

Падзяліцца навіной: 
Падрыхтавала Вольга Кулінковіч, Звязда

←Еда по наследству

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика