Замест прыемных успамінаў - небяспечная інфекцыя?

Источник материала:  
31.08.2010 09:55 — Новости Здоровья
Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуюць усім беларусам, якія праводзілі свой летні адпачынак за межамі краіны, звяртаць увагу на стан свайго здароўя, бо ў свеце працягваюць рэгістравацца выпадкі захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для міжнароднай супольнасці (халера, ліхаманка Заходняга Ніла, ліхаманка Дэнге, брушны тыф, поліяміэліт, сібірская язва, малярыя), у тым ліку на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Таджыкістана і іншых.

У Расійскай Федэрацыі, напрыклад, выпадкі заражэння людзей ліхаманкай Заходняга Ніла мелі месца ў Краснадарскім краі, у Астраханскай, Валгаградскай і Варонежскай абласцях. Прычым для некаторых расіян хвароба завяршылася лятальным зыходам. Распаўсюджванне гэтай інфекцыі расійскія спецыялісты звязваюць са спякотным надвор'ем, якое ўсталявалася на еўрапейскай тэрыторыі Расіі ў ліпені-жніўні і спрыяла размнажэнню камароў — разносчыкаў інфекцыі.

Улічваючы, што вялікая колькасць грамадзян Беларусі адпачывалі летам за межамі краіны, у тым ліку ў рэгіёнах, дзе рэгіструюцца небяспечныя інфекцыйныя захворванні, а таксама завяршэнне масавага адпускнога сезона, Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне ўзмацніць санітарна-каранцінны кантроль на дзяржаўнай мяжы і павысіць гатоўнасць шпітальнага фонду і амбулаторна-паліклінічнага звяна да аказання дапамогі хворым з падазрэннем на інфіцыраванне небяспечнымі інфекцыйнымі захворваннямі.

Медыкі раяць усім вандроўнікам пры павышэнні тэмпературы цела ці з'яўленні іншых нехарактэрных зменаў у стане здароўя, якія могуць быць сігналам заражэння небяспечным інфекцыйным захворваннем, ні ў якім разе не займацца самалячэннем, а неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу. Пры гэтым трэба абавязкова паведаміць доктару пра факт адпачынку за межамі Беларусі. Поспех прафілактыкі і лячэння самых небяспечных для здароўя інфекцыйных захворванняў залежыць ад своечасова распачатага лячэння і паўнаты выканання рэкамендацый медыцынскіх работнікаў, папярэджваюць эпідэміёлагі.

Варта памятаць таксама і пра працяглы інкубацыйны перыяд многіх паразітарных захворванняў, якія з цягам часу набываюць хранічнае цячэнне. Урач павінен ведаць пра ўсе паездкі ў экзатычныя краіны, каб своечасова ўстанавіць першапрычыну вашых сімптомаў.

 

←Агляд малочнай залозы даверым мужчынам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика