Асцярожна — змеі!
Як расказаў загадчык аддзялення па лячэнні вострых атручванняў БХМД Андрэй Шмігельскі, апошні такі выпадак адбыўся ў мінулы чацвер. Змяя ўкусіла гараджаніна ў лясным масіве ў Смалявіцкім раёне.
— З надыходам цёплага надвор"я мінчане сталі часцей выязджаць у лес на пікнікі, па грыбы і ягады. Аднак, адпачываючы на прыродзе, мала хто робіць хоць бы самыя простыя меры перасцярогі, — кажа А. Шмігельскі, — і дарма, паколькі ў гарачыню актывізуюцца змеі.
Мінчане, якія паступілі ў бальніцу, пацярпелі ад укусаў гадзюкі, мядзянкі. Часцей за ўсё змеі кусаюць ніжнія і верхнія канечнасці. Смяротных выпадкаў не адзначана.
Андрэй Шмігельскі нагадаў, што калі ўбачылі змяю, не трэба ўцякаць, лепш замерці і дазволіць паўзуну ўпаўзці — першымі яны на людзей не нападаюць. Нельга лавіць змей.Калі ўсё-такі яна ўкусіла, трэба выклікаць хуткую дапамогу і ні ў якім разе не адмаўляцца ад шпіталізацыі. Да прыезду дактароў неабходна на працягу 15—20 хвілін адсмоктваць яд з месца ўкусу. Пасля змазаць месца ўкусу антысептыкам, напрыклад спіртам, налажыць павязку і абезруховіць пашкоджаную канечнасць. Пацярпеламу рэкамендуецца шмат піць.
Мінскія навіны + Звязда