7 прычын сіндрому хранічнай стомленасці
Першая з іх — рэгулярнае недасыпанне. Паводле статыстыкі, у
Медыкі даказалі, што недасыпанне, назапашанае на працягу некалькіх дзён, нельга кампенсаваць за адзін раз. Рэч у тым, што недахоп сну на працягу сутак арганізм здольны без шкоды кампенсаваць на наступны дзень. Сістэматычнае неатрыманне «кампенсацыі», на працягу некалькіх дзён запар, прыводзіць да раздражняльнасці, прыгнечанага стану і атлусцення.
Аматары «пасядзець» на дыеце таксама рызыкуюць атрымаць сіндром хранічнай стомленасці. Іх можна падзяліць на тры групы. Адны (і іх меншасць) сапраўды ўмудраюцца, вытрымліваючы дыету, расстацца з лішняй вагой. У другіх нічога не атрымліваецца — і яны пакідаюць спробы абмежаваць свой рацыён. Трэція ж без сну і адпачынку падбіраюць сабе ўсё новыя дыеты або пачынаюць адну і тую ж кожны раз спачатку. Менавіта яны, гэтыя ўпартыя аматары дыет, знаходзяцца ў групе рызыкі. Яны пастаянна адчуваюць віну і нездаволенасць за нявыкананыя планы па пахудзенні, спрабуюць пакараць сябе ўсё больш строгай дыетай, пакутуюць ад пастаяннага пачуцця голаду (і часта — ад недахопу важных рэчываў).
Трэцяя прычына — хранічныя болі. Даследаванні паказваюць, што паміж пацыентамі з дэпрэсіяй, посттраўматычным сіндромам і хранічным болем ёсць пэўнае падабенства. Гэта так званая дэзаптацыйная рэакцыя, якая выяўляецца ў мышачнай слабасці, зніжэнні апетыту і лібіда, змяншэнні фізічнай актыўнасці, неспакойным сне і паніжэнні канцэнтрацыі ўвагі. Такі чалавек пастаянна адчувае сябе выматаным, знясіленым, і гэта моцна зніжае якасць жыцця.
Аматары кавы таксама рызыкуюць замест чаканай бадзёрасці атрымаць адваротны эфект. Усё проста: узнікае эфект прывыкання, для бадзёрасці патрабуецца ўсё большая доза, якую, урэшце, немагчыма пастаянна павялічваць. Акрамя таго, ужыванне напояў з утрыманнем кафеіну ўзмацняе абязводжванне. Тым, каму складана адмовіцца ад звычкі піць па некалькі кубкаў кавы ў дзень, мае сэнс спалучаць іх з піццём вады на працягу дня. Зрэшты, тым, хто абыходзіцца без кавы, вада таксама не пашкодзіць. Дыетолагі раяць выпіваць 8 шклянак вады штодзень.
Аналагічны эфект дае і ўжыванне энергетычных напояў. Прымаючы гэты даволі магутны стымулятар, чалавек атрымлівае ўдарную дозу кафеіну, таурыну і часта жэньшэню. Пасля такой мабілізацыі ўнутраных рэзерваў арганізму патрабуецца аднаўленне і адпачынак.
Да павышанай стамляльнасці прыводзіць таксама недахоп кіслароду ад пастаяннага знаходжання ў душным памяшканні, які запавольвае абмен рэчываў. А малая рухавасць пры гэтым зусім не прыводзіць да эканоміі энергіі: мышцы без нагрузкі страчваюць тонус, у выніку знікае і энергія. Больш за тое, фізічная актыўнасць зніжае не толькі рызыку
Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.
Падрыхтавала Вольга Цыбульская