Бацькоўскiя памылкi — дзiцячыя стрэсы
У раннiм дзяцiнстве закладваюцца шмат якiя звычкi. У тым лiку нерацыянальнае харчаванне i нiзкая фiзiчная актыўнасць.
Важнае значэнне мае i ў цэлым агульны мiкраклiмат сям'i. Вядома, што ў неўладкаваных сем'ях часцей сустракаюцца дзецi з павышаным артэрыяльным цiскам. Стрэс у дзяцей можа паходзiць i ад дэфiцыту эмацыянальных кантактаў, ад знiжэння ўвагi бацькоў да душэўнага свету дзiцяцi. Стрэс нараджае i сiтуацыя супярэчлiвых патрабаванняў, калi мацi можа дараваць любы праступак, а бацька карае за малы промах. Бывае i так, што сама па сабе сямейная сiтуацыя не з'яўляецца стрэсагеннай, але ў працэсе выхавання бацькi фармiруюць у дзiцяцi неадэкватнасць самаацэнкi, што прыводзiць пазней да шэрагу канфлiктаў, а значыць, i хранiчнага стрэсу. Самая распаўсюджаная бацькоўская памылка — безапеляцыйнае патрабаванне высокай паспяховасцi, з-за чаго дзецi не высыпаюцца i мала гуляюць.
Клопат аб здароўi дзiцяцi пачынаецца з элементарных гiгiенiчных навыкаў. Навучыць дзiця ўмывацца, чысцiць зубы i рабiць зарадку ранiцай у сям'i са спрыяльным псiхалагiчным клiматам нiколi не бывае праблемай. Яшчэ ў дашкольным узросце бацькi павiнны прапанаваць дзiцяцi рацыянальнае харчаванне i арганiзаваць рэжым. Зрабiць гэта трэба жыва, наглядна.
Цiск i ныркi: замкнёнае кола Ныркi адфiльтроўваюць шлакi, чым спрыяюць падтрымцы нармальнага балансу соляў, кiслот i вады ў крывi. Каля адной пятай таго аб'ёму крывi, якi сэрца выкiдвае за адно скарачэнне ў аорту, накiроўваецца ў ныркiВысокi артэрыяльны цiск можа нанесцi ныркам шкоду, парушыць iх нармальнае функцыянаванне. Адной з такiх функцый з'яўляецца... падтрымка нармальнага артэрыяльнага цiску. Таму пашкоджанне нырак прыводзiць да ўзмацнення гiпертанii.
Атрымлiваецца замкнёнае кола. Цiск павышаецца, функцыя нырак парушаецца, яны паступова страчваюць здольнасць выводзiць з арганiзма шкодныя рэчывы, i, у сваю чаргу, робяць уклад у далейшае павышэнне крывянога цiску.
Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Тры прынцыпы харчавання
Памiж энергiяй, якая паступае з ежай, i энергiяй, якая расходуецца, павiнна быць раўнавага.
Арганiзм неабходна забяспечваць пэўнай колькасцю, якасцю i правiльнымi суадносiнамi харчовых рэчываў.
Рацыянальным з'яўляецца 4-разовы прыём ежы: першы сняданак — 25 працэнтаў сутачнага рацыёну, другi сняданак — 15 працэнтаў, абед — 50 i вячэра — 10.