Буйны «ўлоў»
06.02.2014
—
Новости Экономики
Ашмянскія мытнікі за два дні затрымалі кантрабанду амаль на паўмільярда рублёў.
— На мытным пасту «Катлоўка» быў прыпынены рух двух грузавых аўтамабіляў, — гавораць ў прэс-службе Ашмянскай мытні. — У адным з аўтамабіляў, якія рухаліся з Літвы ў Расію, выявілі 26 спартыўных сумак.
У другім таксама знойдзены не заяўлены ў дакументах тавар у колькасці больш за 261 тыс. адзінак.
Папярэдні ацэначны кошт канфіскаваных тавараў склаў 457 млн. рублёў.