Як пачынаем плаціць за электраэнергію і газ
Такія лічыльнікі не дазваляюць дэферэнцыяваць плату за электраэнергію. Фота Зоі ХРУЦКАЙ.
Ад 1 лютага ўводзіцца трохузроўневая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб’ему спажывання электраэнергіі і газу.Як цяпер лічыць, колькі плаціць за электрычнасць, патлумачана ў табліцы 1.
Гэта сістэма не тычыцца таксама і той энергіі, якую забіраюць электракатлы для патрэб ацяплення і абагрэву вады магутнасцю больш за 5 кВт .
У дамах, абсталяваных шматтарыфнымі электроннымі прыборамі ўліку энергіі ці аўтаматызаванымі сістэмамі кантролю і ўліку энергіі, плаціць можна на выбар. Ці дыферэнцыявана па часавых перыядах тарыфаў ці па аднаставачным тарыфе з улікам парадку аплаты, прадугледжанага ў пастанове.
Плату за паслугі электразабеспячэння з тых, хто жыве ў дамах, якія не абсталяваныя прыборамі індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі, будуць браць па тарыфе, які забяспечвае поўную аплату затрат (уступае ў моц ад 1 ліпеня)
Як пачынаем плаціць за газ
Плату за газ у дамах, забяспечаных індывідуальнымі ацяпляльнымі прыборамі і прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, аплату будуць браць штомесяц у залежнасці ад гадавых аб’ёмаў яго спажывання. Налічваць іх будуць нарастаючым вынікам штогод ад 1 студзеня.
Гэты парадак не распаўсюджваецца на сем’і, якія пералічаныя ў “Выключэннях”
У тых, хто жыве ў дамах з індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі і без усталяваных прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, будуць браць поўную аплату. Выключэнне – выпадкі, калі эканамічна немэтазгодна ці тэхнічна немагчыма ўсталяваць гэтыя прыборы.
Выключэнні
- Шматдзетныя сем’і
- дзіцячыя дамы сямейнага тыпу
- сем,і, што выхоўваюць дзяцей, калі бацькі ў поўнай сям’і (ці адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і) інваліды 1 і 2 групы. А таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і інвалід 1 групы, а другі даглядае яго і атрымлівае адпаведную дапамогу
- няпоўныя сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда
Як павысіліся тарыфы
Ад першага лютага павысіліся тарыфы на электраэнергію.
Паводле пастановы Савета Міністраў №52 ад 23 студзеня 2013 года, БелТА.