Трансгранічныя рысы турызму
21.04.2011
—
Новости Экономики
Сёння ўсё часцей турысты за адну паездку наведваюць адразу некалькі дзяржаў. Папулярныя туры па скандынаўскіх краінах, прыбалтыйскіх дзяржавах, Заходняй Еўропе.
Для беларускіх турыстычных фірмаў таксама паўстала задача скааперавацца з турыстычнымі арганізацыямі сумежных краін.
Трансгранічныя туры з маршрутамі па Беларусі, лічыць віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, будуць асабліва папулярныя сярод расійскіх і ўкраінскіх турыстаў. Пэўна ж, імі зацікавяцца турысты з Польшчы і краін Балтыі. Усё больш цікавымі становяцца такія напрамкі, у якіх адпачынак спалучаецца з атрыманнем нейкай карысці: адукацыйнай ці медыцынскай. Міністр спорту і турызму Алег Качан якраз і выдзяляе медыцынскі турызм як адзін з найбольш перспектыўных напрамкаў для Беларусі.
Акрамя таго, апошнім часам у краіне добра развіваецца сельскі турызм, а таксама транзітны, актуальнасць якога ўзрасла ў сувязі са стварэннем Мытнага саюза.
Андрэй Ануфрыеў