Таварабарот Беларусі з краінамі ЕС знізіўся больш чым на 8%

Источник материала:  
16.12.2010 10:20 — Новости Экономики
У студзені-кастрычніку 2010 года адбыўся рост аб’ёмаў знешняга гандлю Беларусі з многімі краінамі. Нагадаем, паводле вынікаў 2009 года назіраўся спад тавараабароту.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у цэлым аб’ём знешняга гандлю таварамі за гэты перыяд павялічыўся ў параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2009 года на 17,7% і склаў 46 млрд. 688,9 млн. долараў. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 17% і склаў 19 млрд. 878,2 млн. долараў ЗША, імпарт — на 18,2% (26 млрд. 810,7 млн.).

Пры гэтым тавараабарот з краінамі ЕС знізіўся на 8,4% да 11 млрд. 448,7 млн. долараў, у тым ліку экспарт знізіўся на 22,1% (5 млрд. 700,9 млн. долараў), імпарт узрос на 10,8% (5 млрд. 747,8 тыс. долараў). Адмоўнае сальда склала 46,9 млн. долараў.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі былі: Расія (47,1% агульнага аб’ёму тавараабароту),

Украіна (7,5%), Нідэрланды (5%), Германія (4,8%), Кітай (3,6%), Польшча (3,4%), Венесуэла (2,4%), Латвія (1,7%), Вялікабрытанія і Італія (па 1,6%).

З агульнага аб’ёму беларускага экспарту на долю Расіі прыпадала 40,2%, іншых краін СНД — 15,1%, краін ЕС — 28,7%, астатніх краін — 16%. Імпарт з Расіі склаў 52,2% агульнага аб’ёму імпарту, іншых краін СНД — 6,9%, краін ЕС — 21,4%, астатніх краін — 19,5%.

Экспарт тавараў у Расію склаў 7 млрд. 999,1 млн. долараў ЗША, што на 48,6% больш, чым за студзень-кастрычнік 2009 года; імпарт з Расіі — 14 млрд. 0,3 млн. (на 5,1% больш).

Аб’ём экспарту ва Украіну дасягнуў 2 млрд. 57,8 млн. долараў (на 55,3% больш), імпарту ў Беларусь — 1 млрд. 426,4 млн. (на 39,2% больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 2 млрд. 76,6 млн. долараў (на 29,1% менш за паказчык студзеня-кастрычніка 2009 года), імпартавана — на 237,8 млн. (на 28,1% больш).

У Германію ў студзені-кастрычніку 2010 года экспартавана тавараў на 383,8 млн. долараў (на 49% менш), імпартавана — на 1 млрд. 836,2 млн. (на 5% больш).

Аб’ём экспарту ў Кітай склаў 381,7 млн. долараў (у 2,7 разу больш), імпарту — 1 млрд. 278,3 млн. (на 49,1% больш).

Экспарт у Польшчу склаў 756,8 млн. (на 13,6% больш), імпарт з гэтай дзяржавы — 821,9 млн. (на 31,2% больш).

У ЗША экспарт узрос у 1,8 разу і склаў 60,8 млн., імпарт знізіўся на 6,5% да 333,8 млн. долараў.

У Венесуэлу аб’ём экспарту склаў 245,7 млн. долараў (на 38,3% больш), імпарту — 857,5 млн. (летась тавары не імпартаваліся).

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

←Убыточными являются 85 предприятий машиностроения и металлообработки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика