Стратнымі з'яўляюцца 85 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі

Источник материала:  
16.12.2010 10:45 — Новости Экономики
У Беларусі па выніках працы ў студзені-кастрычніку стратнымі былі 85 прадпрыемстваў машынабудаўнічай і металаапрацоўчай галіны (15%). Агульная сума чыстай страты дасягнула 117,8 млрд. рублёў. За такі ж перыяд 2009 года стратнымі былі 100 прадпрыемстваў (17,6%), сума страт тады складала 109,1 млрд. рублёў.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг за дзесяць месяцаў 2010 года склала 12,1% супраць 11,7% за студзень-кастрычнік 2009 года, рэнтабельнасць продажу — 9,3% (8,9%), паведамляе Белстат.

У студзені-лістападзе гэтага года аб’ём вытворчасці на прадпрыемствах машынабудавання і металаапрацоўкі павялічыўся на 15,5% у параўнанні з паказчыкам аналагічнага леташняга перыяду і склаў 26 трлн. 675,7 млрд. рублёў.

Пры гэтым па некаторых відах машынабудаўнічай прадукцыі адзначаны спад вытворчасці. Так, напрыклад, выраблена на 23,7% менш аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў (3.731 шт.), на 11,9% веласіпедаў (104,8 тыс. шт.), на 16,1% бытавых гадзіннікаў (298,6 тыс. шт.), на 0,2% трактароў (40,6 тыс.).

Павялічылася вытворчасць вежавых кранаў — у 1,7 разу (136), грузавых вагонаў — у 1,9 разу (954), асвятляльных электралямпаў — на 17,1% (145,8 млн.), пральных машын — на 21,4% (260,7 тыс.), электрычных бытавых пліт — на 23,1% (37,4 тыс.), тэлевізараў — на 21,9% (413 тыс.), халадзільнікаў і маразільнікаў — на 8,7% (1 млн. 27,5 тыс.). Таксама ўзрасла вытворчасць металарэзных станкоў — на 42,8% (3.271), грузавых аўтамабіляў — на 7,8% (11.678), рухавікоў унутранага згарання — на 7,3% (71.951) і збожжаўборачных камбайнаў — на 29,8% (2.032).

Разам з тым аб’ём складскіх запасаў нерэалізаваных металарэзных станкоў амаль у 2,5 разу перавышае сярэднямесячны аб’ём іх вытворчасці, кавальска-прэсавых станкоў — у 1,7 разу, грузавых аўтамабіляў — у 1,7 разу, аўтобусаў — у 1,3 разу, падшыпнікаў качэння — у 2,3 разу, бытавых гадзіннікаў — у 39 разоў.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

←Таварабарот Беларусі з краінамі ЕС знізіўся больш чым на 8%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика