Беларусь просіць Іран падтрымаць рубель
13.12.2010 10:11
—
Новости Экономики
Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Пятро Пракаповіч сустрэўся ў Тэгеране з міністрам камерцыі Ірану Мэхдзі Газанфары,
паведамляе іранскае выданне The Tehran Times.
Перамовы былі прысвечаныя ўвядзенню механізмаў выкарыстання ў двухбаковым гандлі нацыянальных валютаў.
Раней Беларусь заключыла дамовы своп аб выкарыстанні нацыянальных валютаў у двухбаковым гандлі з Кітаем і Ўкраінай на агульную суму мільярд даляраў. Гэтыя здзелкі дазваляюць Беларусі імпартаваць прадукцыю з названых краінаў, не трацячы сваіх валютных рэзэрваў.
Неўзабаве чакаецца падпісанне аналягічнай дамовы з Літвой.
Аналітыкі выказваюць асцярогі, што памяншэнне валютных рэзерваў Беларусі ў сувязі з ростам імпарту можа зрабіць непазбежнай дэвальвацыю беларускага рубля.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода