Курс продажу даляра ў абменніках перасягнуў мяжу ў 3 100 рублёў

Источник материала:  
18.11.2010 10:52 — Новости Экономики

Афіцыйны курс амерыканскага даляра на сёння, 18 лістапада, складае 3 040 рублёў. Гэта азначае, што абменныя пункты могуць выстаўляць курс продажу амерыканскай валюты насельніцтву: афіцыйны курс Нацбанка +2%.

Так і здарылася, па 3 100 прадаюць сёння даляр у Парытэтбанку, Хоум Крэдытбанку і Беларускім народным банку, Прыёрбанк прадае даляр па 3 101.

Найніжэйшы курс сёння продажу амерыканскай валюты ў Белсвісбанку – 3 082.

Купляюць даляр па 3 050 – 3 083 рублёў.

Еўра купляюць па 4 120 – 4 175, прадаюць па 4 180 – 4 230.
Падзяліцца навіной: 
nn.by

←20 тысяч к 20-летию НББ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика