Попыт насельніцтва на замежную валюту вырас у 5 разоў
16.11.2010 23:25
—
Новости Экономики
Чыстая пакупка насельніцтвам Беларусі замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) у кастрычніку 2010 года склала 317,2 млн даляраў, паведамляецца ў справаздачы Нацыянальнага банка Беларусі.
Паводле звестак НББ, у верасні чысты попыт насельніцтва на замежную валюту складаў 62,8 млн даляраў. Такім чынам,
чыстая пакупка насельніцтвам замежнай валюты ў кастрычніку вырасла у 5,1 разу ў параўнанні з папярэднім месяцам пасля росту за верасень амаль у 2 разы ў параўнанні са жніўнем.У тым ліку чысты попыт на наяўную валюту ў кастрычніку склаў 253 млн даляраў,
што ў 11 разоў больш у параўнанні з вераснем.Падзяліцца навіной:
Салідарнасць
Салідарнасць