Даходы ад
За разгляданы перыяд даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 18,7 трлн. рублёў, ці 52,8% гадавога плана. Пры гэтым падатку на прыбытак паступіла 2,2 трлн. рублёў, ці 61,1% гадавога плана, ПДК паступіла 6,9 трлн. рублёў, ці 54,8% гадавога плана.
Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 3,5 трлн. рублёў, ці 34,4% гадавога плана.
Па стане на 1 верасня 2010 года сума доўгу плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 62 млрд. рублёў і павялічылася з пачатку года на 3,3 млрд. рублёў.
Расходы рэспубліканскага бюджэту за
Нагадаем, 6 верасня міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў журналістам у парламенце, што для выканання абавязацельстваў па сацыяльных пытаннях і зарплаце дэфіцыт бюджэту на 2010 год прыйдзецца павялічыць.
Кіраўнік Мінфіна адзначыў, што ўрад у 2010 годзе «чакаў вялікіх даходаў», аднак «у сілу суб’ектыўных рашэнняў, найперш з боку Расіі», частку іх «можна недаатрымаць».
Харкавец паведаміў, што «пры захаванні аб’ёмаў фінансавання запланаваных расходаў і прынятых рашэнняў па сацыяльных пазіцыях і зарплаце прыйдзецца некалькі павялічыць дэфіцыт бюджэту».
«Не скажу, што гэта абавязкова дрэнна, бо для фінансавання дэфіцыту бюджэту будзем прыцягваць раней зэканомленыя сродкі. У мінулыя гады бюджэт выконваўся з прафіцытам», — сказаў кіраўнік Мінфіна.
Паводле слоў Харкаўца, для фінансавання дадатковых расходаў сёлета можа спатрэбіцца 2–2,5 трлн. рублёў.
У адпаведнасці з законам аб бюджэце на 2010 год найбольшы памер рэспубліканскага бюджэту ўстаноўлены на ўзроўні 1,5%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН